Рок-фольк опера "Чарадзей" у клубе Бругге


23 декабря 19:00. Паб «Брюгге». г. Минск, пр-т Партизанский, 6а

Рок-фольк опера Чарадзей


цена на мероприятие:
танцпол 15 рублей 
танцпол в день мероприятия 20 рублей
студентам на танцпол скидка 50%
место за столиком 25 рублей - 24 билета без скидок

Рок-опера "Чарадзей" - праект рок-гурта "У нескладовае" і студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.Шырокава!

Усяслаў Чарадзей трапляе ў кіеўскую вязніцу і выклікае сабе на дапамогу Касю, дзяўчыну з сучаснай Беларусі. Гэтага не можа быць, скажаце Вы? Але не трэба недаацэньваць Чарадзея! Згаздiцеся, калі не наяве, то ў нашых снах мы дакладна можам падарожнічаць у часе і прасторы. А зараз у'явiце сабе, што можа той, каго клiкаюць Чараздеям!

У фантастычных снах – Усяслаў адпраўляецца ў будучыню, a Кася падарожнiчае ў мінулае – героі і сустракаюцца ўпершыню. Больш мы не будзем расказваць сюжэт, трымаючы інтрыгу да прэм'еры...

Фолк-рок опера «Чарадзей» – гэта ўнікальны беларускі музычны праект, якi створаны Раманам Арловым (J-Морс, «Чехов», «Буржуазия», «У нескладовае», інш.) па матывах летапісных крыніц аб жыцці і прыгодах знакамітага полацкага князя Ўсяслава Чарадзея.

У праэкце ўзялi ўдзел студэнты Інстытута Сучасных Ведаў імя Шырокава, салісты філарманічнага ансамблю «Купалінка» Уладзімір Сцяпанкоў і Вольга Касцючэнка. Часам заяўляюцца запрошаныя «зоркі», такія як Канстанцiн Гарачы, Яўген Чалышаў, Владзiмiр Міхновіч, Карэн Карапецян.

У склад труппы таксама уваходзяць Юры Вялюга, бубны, перкуссія («Харошкі»), Яўген Сцяпанаў, бас-гітара (The Road Dogs).

Працягласць праграмы – 115 хвілін.

Праект пройдзе з выкарыстаннем сучасных мультымедыя-тэхналёгій.

Рэжысёр праекта – Уладзімір Арцімедаў (Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокава).

Стварэнне буйной формы – лагічны этап развіцця любога кампазітара і музыкі. У 2013 годзе на замову МінКульта і канала ОНТ Раманам Арловым з суаўтарамі была створана рок-сюіта «Беларусь – Святая Зямля», каля 12 хвілінаў даўжынёй. Гэты твор азначыў адпраўную кропку працы над рок-фолк операй «Чарадзей».

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется