Рокавая моц ад радыё «Сталiца»


23 верасня ўсіх аматараў рока чакае выбітная падзея: самае рокавае радыё (“Сталіца”) у самым рокавым клубе (“TNT”) адзначыць свой дзень нараджэння на ўсю “Рокавую моц”.

Рокавая моц ад радыё Сталiца


Паддаваць спёкі ў гэты вечар будуць гучныя беларускія гурты: “Мерада”, “ZnaROCK”, “:B:N:”, ”Aillion” і “Top Gun”. Акрамя таго, каларыту імпрэзе дададуць тэматычныя конкурсы, віктарыны, карагоды, торт ды свечкі (а як жа без іх?).

Уваход на свята вольны. Усім рок!

Радыё “Сталіца“
– структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі – адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Пад дэвізам “Слухай любімае!” калектыў стварае  інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы, арыентаваныя на моладзь і “прасунутых” дарослых.

Сярод мноства FM-радыёстанцый, “Сталіца” вылучаецца сваім асаблівым падыходам да музычнага напаўнення эфіру: падборка песень задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока. Музычны фармат радыё "Сталіца" знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых). Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы. http://radiostalica.by/
Удзельнікі канцэртнай праграмы:

“МЕРАДА”
– гурт, які ўтварыўся ў Мінску ў 2013 годзе як беларускамоўны музычны праект. Групу стварылі былыя ўдзельнікі блюзавай каманды «Steve Cramer BAND» – сямейная пара Стыў і Ганна Крамер. Грунтуючыся на сусветных музычных традыцыях, "Мерада" імкнецца да адраджэння Духоўнасці, Дабра і Святла ў Музыцы. https://vk.com/merada

“ZNAROCK”
– гурт, які развіваецца ў накірунках ска-кантры, дыска-ска, ска, ска-панка, акустык-ска і… полькі-тапатухі. Шквал энергіі і сонечнай спёкі гарантаваны. https://vk.com/znarock
“:B:N:” -- рок-гурт з г. Бяроза. Першы вялікі поспех – кампазіцыя "Вось такую б..." атрымала прыз за "Найлепшую лірычную песню" на "Рок-коле 2001". Пачынаючы з перамогі на Басовішчы-2002, "Безназоўныя" – хэдлайнэры шматлікіх фэстаў. https://vk.com/bnband

“AILLION”
-- мінскі хэві-метал гурт. Утварыўся ў сакавіку 2008 года па ініцыятыве чатырох музыкаў, якія пайшлі з групы “Стая”. https://vk.com/aillion

“TOP GUN”
– забойны рок-бэнд з Мінска. Група працуе з 2010 года. За час сваёй дзейнасці музыкі паспелі выступіць на многіх буйных пляцоўках краіны. Яны нясуць весялосць, пазітыўную энергетыку, драйв і рок-н-рол. https://vk.com/top_gun_band

Вядучы
– Яўген Сокалаў (“ZnaROCK”).

Пачатак 20.00.

Уваход вольны.

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется