Дзень радыё. Па-сталічнаму!


Радыё “Сталіца” запрашае адзначыць Дзень радыё на 100 працэнтаў “па-сталічнаму”.

Дзень радыё. Па-сталічнаму!


5 траўня на сцэне мінскага TNT Rock Club – адметныя беларускія гурты, удзельнікі якіх не па чутках ведаюць, што такое працаваць на “Сталіцы”. Сустракайце:

гукарэжысёр на радыё – вакаліст на сцэне — Сяргей Бутоўскі і каманда “Ivory”;

вядучы на радыё – басіст на сцэне — Лявон Казакоў ды гурт “Rokash”;

экс-вядучы на радыё – вакаліст і мультыінструменталіст на сцэне — Ягор Квартальны плюс бэнд “Malanka Orchestra”.

У праграме:  аўтарскія кампазіцыі, сусветныя хіты і...  эксклюзіўны эксперымент – тое, чаго супрацоўнікі радыё “Сталіца” яшчэ ніколі не рабілі! Акрамя таго, гульні, конкурсы, розыгрышы, падарункі і шматлікія сюрпрызы. А завершыцца імпрэза рок- і метал-шэдэўрамі ўсіх часоў ды народаў у live-выкананні кавер-бэнда ”Rock City”.

5 траўня, TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9), 20:00 – 4:00. Уваход на свята вольны.

Сачыце за навінамі! ;) Усім рок!

ДЛЯ ДАВЕДКІ:

Радыё “Сталіца” – унікальная з’ява ў беларускай FM-прасторы.

Формула ўнікальнасці: Рок + Густ + Стыль + Сэнс. І ўсё гэта – па-беларуску! Інфармацыйна насычаныя забаўляльныя і пазнавальныя праграмы не дазволяць “згубіцца ў жыцці”, а музычны фармат задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока і метала.  http://radiostalica.by/    https://vk.com/radio_stalitsa

Удзельнікі канцэртнай праграмы:

“IVORY” – sympho-heavy-metal гурт. Мае багаты канцэртны вопыт. Удзельнікі розных фестываляў, фіналісты нацыянальнага адборачнага тура “Global Battle of the Bands” 2013 года, прызёры міжнароднага рок-фестывалю "X-Star-2015 у Брэсце. Гралі на адной сцэне з гуртамі “Эпидемия”, “Чёрный Обелиск”, “Маврин”,  “Leprous” (Нарвегія) і “Dream Theater” (ЗША). https://vk.com/ivory_band

“ROKASH” – каманда, створаная напрыканцы 2004 года як акустычны medieval folk праект. Цяпер музыка каманды ўяўляе сабой электрычны нэафолк-рок з элементамі арт-рока і прагрэсіва, грунтаваны на сінтэзе гнуткіх фолкавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм-секцыі. https://vk.com/rokash

“MALANKA ORCHESTRA” – калектыў з непрадказальным складам і настроем. Ска, клезмер, кабарэ, твіст, дыска і класічны шансон у музычным арсенале. Песні гурта – аповеды пра жыццёвыя перыпетыі ў стылі магічнага рэалізму з налётам лёгкай шызафрэніі. Танцы, слёзы, прасвятленне! https://m.vk.com/malankaorchestra

“ROCK CITY” – мінскі кавер-бэнд, прапануе шчыры драйв, непадробную энергію і буру эмоцый. На канцэрце зайграюць хіты Scorpions, Metallica, Manowar, Whitesnake і інш. https://vk.com/rockcityband

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется