Народныя абразы Беларусі


Экспазіцыя “Народныя абразы Беларусі” дзейнічае да 31 жніўня 2018 г.

Народныя абразы Беларусі


Экспазіцыю складаюць 45 абразоў ХІХ – пач. ХХ стст. з фондавай калекцыі БДМНАіП – помнікі сакральнай спадчыны беларусаў, сабраныя супрацоўнікамі музея падчас экспедыцый па вёсках Заходняга і Усходняга Палесся, часткова Падняпроўя, Панямоння.

Народныя абразы – асаблівы пласт этнічнай культуры, які ўяўляе сабой сінтэз праваслаўнага іканапісу, заходнееўрапейскага сакральнага жывапісу і прыёмаў народнага дэкаратыўнага мастацтва. Народныя абразы напісаны ў рамках агульных хрысціянскіх канонаў, але, абапіраючыся на іх, перадавалі эмоцыі, пачуцці і сімпатыі саміх іканапісцаў.

Народныя, або “хатнія” абразы, нягледзячы на адносна невысокі ўзровень мастацкага выканання, дзякуючы сваёй распаўсюджанасці і выразнай своеасаблівасці, з’яўляюцца неад’емнай часткай традыцыйнай беларускай культуры, адлюстраваннем народнага светапогляду.

Поделись с друзьями:


Другие материалы в этой категории: « Все что было… GODS TOWER | RASTA | TT'34 »

Статистика сайта

Яндекс.Метрика