Harotnica mix & Eryk i Ja


11 лістапада ў бары TNT Rock Club адбудзецца канцэрт гурта Harotnica mix пры ўдзеле праекта Eryk i Ja.

Harotnica mix & Eryk i Ja


Harotnica mix — гурт, які пачынаўся як ска-панк аркестар, перарадзіўся наноў у фармаце электра-акустычнага трыа.

Жанчынацэнтрычныя тэксты ў выкананьні Валерыі Валадзько спалучаюцца з гучаньнем "жывых" інструмэнтаў (домра, кантрабас) і халодным электронным падмуркам.



Eryk i Ja — гэта новы праект ад Эрыка Арлова-Шымкуса і Уладзя Лянкевіча. Няспынны музычны пошук на мяжы электронікі і гітарнага гучання, аздоблены густым паэтычным рэчытатывам.

Пачатак а 20 гадзіне.

Уваход вольны.

Поделись с друзьями:


Другие материалы в этой категории: « West River The Silicon »

Раздел заполняется