Вялікі фолк-фэст у Мінску


Вялікі фолк-фэст у Мінску – у гэтую пятніцу 11.09! Уваход вольны!



Стары Ольса, Irdorath, Vuraj, Lity Taler зайграюць канцэрт у клубе
Re:Public увечары пятніцы. Прыйсці на канцэрт можа кожны ахвотны, квіткі
набываць не трэба.*

"У нас ужо склалася добрая традыцыя шпацыраў па горадзе з інструментамі па
нядзелях. Цяпер хочацца зайграць сапраўдны канцэрт, падтрымаць настрой
нашых слухачоў, аб'яднаць ды падбадзёрыць публіку", - кажа лідар гурта
"Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі.

Фолк-фэст працягне серыю бясплатных канцэртаў беларускіх музыкаў для
жыхароў горада, распачатую ў мінулую пятніцу канцэртам Лявона Вольскага
(вось як гэта было: *https://www.youtube.com/watch?v=oEEOYzZCKK8
<https://www.youtube.com/watch?v=oEEOYzZCKK8>*).

Пры жаданні, канцэрт можна падтрымаць:
*https://www.donationalerts.com/r/nasdzien
<https://www.donationalerts.com/r/nasdzien> *або paypal
Tradycyja.by@gmail.com. Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло,
персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка - калегам па
творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.

*11 верасня, 18.30*

*Re:Public (Прытыцкага, 62)*

*Уваход вольны*

*Уся актуальная інфармацыя і інфалінія: https://t.me/nashdzien
<https://t.me/nashdzien>*

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется