Фольк-этна гурт Малала з канцэртнай праграмай Дзеўка плача – замуж хоча


Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў аб’яднала трох дзяўчат на глебе творчага пошуку ў галіне непамерна вялікай і дасюль да канца не спазнанай, імя якой – фальклор і этнічная музыка.

Фольк-этна гурт Малала з канцэртнай праграмай Дзеўка плача – замуж хоча


Шлях стварэння гурта “Малала” кранае спробы сябе ў новых напрамках цымбалісткі, заснавальніка гурта Юліаны Шырма, ляжыць праз сустрэчу ў з акардэаністкай Алёнай Грыб, і прыводзіць да перасячэння лёсаў з актрысай Іларыяй Шашко, рукі якой здольныя ажыўляць такі незвычайны для Беларусі інструмент, як кельцкая арфа. Неспакойныя сэрцы шукаюць у кожным творы асабістую драматургію, таму іх аранжыроўкі здольныя ствараць непаўторную атмасферу песні. Адметнай рысай гурта з’яўляецца выкарыстоўванне некалькіх інструментаў і вакалу усімі удзельнікамі гурта адначасова.

Праект Юліаны Шырма “Дзеўка плача – замуж хоча” праз канцэртную праграму славянскіх народных песен, якія звязыны паміж сабой літаратурна-драматычнымі ўрыўкамі з беларускага песеннага фальклору, распавядзе гісторыю… Якую? Завітайце да нас. І мы пражывем яе разам з вамі.

Касса: +375 17 327 39 44

Цена билета: 5.00 руб.

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется