Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra


Вясна, спадарства! А значыць, самы час наведаць канцэрт самай узнёсла-рамантычнай ды эпічна-гераічнай у Беларусі спявачкі Кацярыны Ваданосавай і яе ансамбля!

Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra


Канцэрт будзе мець назву "Вяртанне з выраю": новыя песні, новае гучанне, новыя пачуцці - музыкі быццам вярнуліся з доўгага падарожжа, узбагаціўшыся вопытам, ідэямі і ўражаннямі.

Fantasy Orchestra - гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з'яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як "фэнтэзі-рок", альбо "менестрэль-рок".

Чакаем усіх у клубе "Графіці" 30 сакавіка а 19-й гадзіне.

Квіткі:
загадзя - 5 р.
у дзень канцэрта - 8 р.
Квіткі можна набыць на сайце клуба і ў касе клуба па зав. Калініна, 16.

30.03 в 19.00 клуб "Граффіці", зав. Калініна, 16 


Інфалінія 
33/29 638 4444

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется