Башлыкевіч & Анечка


Цёплы зімовы канцэрт галоўных лейбонікаў у любым "Графіці"

Башлыкевіч & Анечка


- рэдкія песні (#ніколінечулі)
- толькі акустыка (#ябард)
- прыгожая Анечка (#мімімі).

Сяргей Башлыкевіч ды Ганна Рубчэня будуць увесь вечар спяваць розныя песні ды балагурыць пра жыццё для вас і толькі для вас.

Сяргей і Аня - фронтмэн і фронтвумэн гурта LEIBONIK, фіналісты "Басовішча", лаурэаты "Бардаўскай восені" і навогул прыемныя людзі. Звычайна іх канцэрты гэта бясконцы пазітыў, але ж гэтым разам Сяргей абяцае крыху іншы сцэнар - апроч любімых гітоў вечарам 17 снежня прагучаць і рэдкія гістарычныя балады, і мінорная лірыка. Але ж мы ўсё роўна ведаем, што сумна не будзе!

Квіткі
- 8/10 (танцпляц/столік)
- 10/12р (у дзень канцэрту)

Пачатак: 19.00 (дзверы), 20.00 (песні)

 

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется