HAINA – мінская каманда, выконвае эксперыментальны рок у незвычайным інструментальным увасабленні. Глыбокі баян, пранізлівая скрыпка, насычаныя барабаны разам з мяккім вакалам ствараюць на сцэне непаўторны саўнд, напоўнены драйвам і надрыўнай кінематаграфічнай экспрэсіяй.
Складаныя аранжыроўкі, меланхалічныя тэксты, рэзкая змена настрояў – тое, што вылучае гурт.
Пачатак 20:00, уваход вольны.