UZARI ператварае беларускую мову. Прэм’ера сінгла “Падзяка сэрца”


UZARI прэзентуе сінгл “Падзяка Сэрца” з першага альбома, які доўгі час чакаюць яго прыхільнікі і нават тыя, хто ўпершыню пазнаёміўся з творчасцю артыста. “Падзяка Сэрца” - гэта шчырае прызнанне да Радзімы і чарговы крок да стварэння новага стылю беларускай музыкі.

Кожны дзень напярэдадні рэлізу сінгла, UZARI публікуе гісторыю пра свой творчы рух у
выглядзе апавядання:

https://www.instagram.com/p/BtUesUIgqO1/
https://www.instagram.com/p/BtXlsKEA1zj/



"Падзяка сэрца - гэта значна больш, чым проста ўдзячнасць ці перажыванне.
Гэта складана апісаць словамі, бо кожны беларус адчувае гэта знутры. Я
жадаю, каб усе разумелі і бачылі, што ў беларускім лексіконе з'явіўся такі
выраз, і карысталіся ім. "Падзяка сэрца" нашай Беларусі, і асабліва мове і
нашай гісторыі!
" , - кажа сьпявак.

Больш за 2 гады таму быў прэзентаваны першы сінгл "Мора", які стаў песняй года і
зрабіў значны крок да іншага ўспрымання беларускамоўнай музыкі.



Другім сінглам з'явілася песьня "Супрацьлеглыя", з якой UZARI прымаў удзел у
праектах за мяжой, дзякуючы якім вялікая аўдыторыя пачула сучасны стыль
выканання на беларускай мове.



Трэці сінгл - найбольш выбітная песьня "Я выдумляю", якая была выканана разам з
Прэзідэнцкім аркестрам і прызнана гімнам вялікай дабрачыннай акцыі ААН. А ўжо
ўлетку 2018 года на фестывале "Laima Vaikule Rendez Vous" прагучала на ўсю Еўропу.


"Рэліз альбома заплянаваны на красавік 2019 года", ? - паведаміў UZARI.

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется