Новое видео группы ZET


На старонцы Лявона Вольскага з’явілася відэа з рэпетыцыі гурта ZET...

На старонцы Лявона Вольскага з'явілася відэа з рэпетыцыі гурта ZET, апошні выступ якога адбыўся ў 2008 годзе. У тыя часы гурт вылучаўся жорсткім гукам, бескампраміснымі тэкстамі і таямнічымі вобразамі – музыкі хавалі твары пад маскамі, а імёны пад мянушкамі.




Гурт выпусціў два паўнафарматныя альбомы, у якія ўвайшлі знакавыя песні Лявона Вольскага: "Радзіма-Свабода", "Твая айчына", "Анёл". У відэа гучыць фрагмент песні "Твая айчына"

26-га кастрычніка на канцэрце ў Prime Hall, прымеркаваным да знакавых дат гуртоў Лявона Вольскага – Мроі, NRM, ZET, Volski, упершыню болей чым за дзесяць год галоўныя кампазіцы ZETа прагучаць са сцэны ў паўнавартасным гучанні

Па словах арганізатараў, на канцэрт ужо прададзена 3/4 квіткоў. Квіткі прадаюцца на сайце і ў касах аператара Kvitki.by і на сайце Prime Hall...

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется