Багач заткнуў у страху рагач


Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.



З гэтага часу завяршаліся палявыя работы і праца сялян пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Ужо сама назва свята нагадвае нам пра багацце, дастатак і дабрабыт, якія селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.
Жыхары вёскі праводзілі спецыяльны абрад, які павінен быў забяспечыць ўраджайнасць і дабрабыт. З кожнага двара прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі сявеньку, урачыста абыходзілі вёску і пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявенька – «багач» мусіла прыносіць вёсцы багацце, дабрабыт і шчасце.
Запрашаем і Вас далучыцца да нашага свята!

Вас чакае:
• урачысты абыход вёскі пад традыцыйныя абрадавыя спевы;
• майстар-клас па малацьбе збожжа;
• майстар-клас па вырабу святочнай паштоўкі;
• частаванне;
• традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:
- пачаставацца рознымі прысмакамі ў «Беларускай карчме»,
- набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў у касе музея,
- пакатацца на гужавым транспарце.

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 7.00 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку, згодна ўмоў надвор'я.
 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Дубянцы, Чыкі, №170Э. Маршрутнае таксі №1277 ад прыпынку станцыя метро «Пятроўшчына».

Поделись с друзьями:


Другие материалы в этой категории: « Все что было… GODS TOWER | RASTA | TT'34 »

Раздел заполняется