“Ноч” Віктара Марціновіча ўжо ў продажы! Дзе набыць?


Не паспеў новы раман Віктара Марціновіча “Ноч” з’явіцца на паліцах кнігарняў, як адразу ж стаў заўважнай падзеяй у літаратурным жыцці краіны: ужо выйшлі як чытацкія водгукі, так і першыя рэцэнзіі. А аўтограф-сесія ў сталічнай “Акадэмкнізе” сабрала ў мінулую пятніцу некалькі сотняў чытачоў.

Чарга ахвочых набыць кнігу, выдадзеную пры ўдзеле кампаніі "Будзьма беларусамі!", была настолькі вялізнай, што выклікала цікавасць мінакоў. І, як трапна жартавалі ў сацыяльных сетках, нагадвала чаргу па новы iPhone! У выніку кнігарня закрылася на 2 гадзіны пазней за працоўны графік, а сацыяльныя сеткі напоўніліся сэлфі з піьсменнікам. Сам жа Віктар Марціновіч, па ўласным прызнанні, стаміўся падпісваць кнігі.

Дык пра што ж кніга? Рэдактар кнігі, паэт Віталь Рыжкоў, інтрыгуе чытача, але не выдае аніводнага спойлера: "Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў".

Наперадзе нас чакаюць прэзентацыі і сустрэчы з аўтарам ў рэгіёнах і Мінску. Найбліжэйшыя ў Гародні – 16 кастрычніка, у Віцебску – 18 кастрычніка. А ўжо цяпер кнігу можна набыць у двух варыянтах: цвёрдай і мяккай вокладцы. Шукайце "Ноч" тут:

"Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19), "Галіяфы" (вул. Няміга 3, павільён 66),  крама "Мой модны кут" (пр-т Незалежнасці, 58 ГЦ "Маскоўска-Венскі" пав.333), "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Кнігі і кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75), Алесь Дудар (ГЦ «Арэна-сіці»), Інтэрнэт-крама Knihi.by


Пра новыя  пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах паведамім дадаткова.

Поделись с друзьями:


Статистика сайта

Яндекс.Метрика