Recha


RECHA – простая музыка і простыя словы аб самым галоўным у жыцці. Мы граем уласныя гарачыя танцавальныя песні, спалучаючы розныя стылі ад французскага шансону, свінгу і блюзу да дыска-фанку і року. Вам абавязкова спадабаецца!


Стиль: рок

Андрусь Такінданг – домра, голас.

Яўген Шурмей – гітара.

Віця Паўлючэня – акардыён.

Кастусь Лісецкі – бас-гітары.

Леанід Паўлёнак – барабаны.



Био

RECHA  — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 г. Гурт выступаў на шматлікіх фестывалях Польшчы, Беларусі, Літвы, такіх як “Басовішча”, “Бардаўская восень” і інш. Часта гастралюе па самым розным куткам Беларусі. З радасцю падвышае настрой на карпаратывах, вяселлях і іншых мерапрыемствах. Грае ў жанры поп і фольк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасці і іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах.

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется