Hok-Key — прэзентацыя Kalasy Pad Siarpom


Прэзентацыя альбома "Kalasy Pad Siarpom" у TNT Rock Club!

Hok-Key — прэзентацыя Kalasy Pad Siarpom


Некалькі гадоў таму, выпусціўшы наш першы беларускамоўны альбом «Znak Biady», мы адчулі, што зрабілі нешта значнае і годнае, і, вядома, натхніліся ідэяй стварэння працягу.

Вось праз некаторы час і год канцэртнага зацішша наша тварэнне пад назвай «Kalasy Pad Siarpom» убачыла свет.




Першымі змаглі пачуць новыя песні еўрапейскія слухачы ў рамках травеньскага «Reaping Europe Tour 2017», а 1 верасня гэтага года адбыўся афіцыйны рэліз па ўсім свеце, нават у краiнах Лацінскай Амерыкі і ў Японіі!

Убачыўшы гарачыя водгукі замежнага слухача, мы прынялі адназначнае рашэнне: у роднай Беларусі на прэзентацыю зрабіць уваход ВОЛЬНЫ, каб кожны жадаючы змог пачуць нашы песні і ўбачыць выступ гурта Hok-key, якi адбудзецца 15 кастрычніка ў TNT Rock Club г. Мінск.

Пачатак 20:00.

Новая праграма, новыя песні, новае шоў «Kalasy Pad Siarpom».

Чакаем вас! І хай пачнецца жніво!

Пачатак у 20.00.

Уваход вольны!

Поделись с друзьями:


Другие материалы в этой категории: « 375 Electroniс Music Festival ПИЛОТУЖЕНЕТОТ:) »

Раздел заполняется