Rock Wave vol.4


У нас добрыя навіны. Графіці спаўняецца 18 год. Пачынаецца лета. Самы час для выпускнога балю.

Rock Wave vol.4


Апошні вечар, каб прызнацца ў каханні суседу па парце. Першая ноч, калі п'яным быць не сорамна, а танчыць трэба – нібы апошні раз. Апошні бесклапотны світанак – самы бесклапотны ўва ўсім жыцці. Першая дарослая раніца, і няважна, што будзе далей.

Далей будзе ўсё. Таму што ўжо можна.

Паставім на юнацтве клічнік.

Дырэктар школы – Капітан Зісу, завуч – Штурман Рыжая Барада.

1 па 11 чэрвеня бар-клуб "Графіці" адзначае сваё 18-годдзе! У гэтыя дні на сцэне з'явяцца Адыс Абеба, Neuro Dubel, Крама, Касіяпея, Палац, Яблычны Чай, The UNB, Паліна Рэспубліка, РСП, N.R.M., Drымон, ZnaROCK і Сяргей Башлыкевич. Таксама ноччу па пятніцах і суботах пройдуць вечарыны ды рок-караоке, а днём па суботах і нядзелях - квіз і гульні. У гэтыя дні на ўсё меню дзейнічаюць зніжкі 10%! І паралельна працуе піўное Логава з крафтавым півам і свабодным уваходам! 

Старт: 23:00.

Уваход: 6 р. (чэк-бар на шот)

Інфармацыя: 638-4444 (mts/vel)

паб Графіці, зав. Калініна, 16

Поделись с друзьями:


Другие материалы в этой категории: « 5-й, 375 electronic music festival Ты - моя мелодия »

Раздел заполняется