Эксперыментальны гурт у складзе трох дзяўчат, вакалістак і музыкаў адначасова, працуе з кожнай народнай песняй, як з гісторыяй, што захапляе сваёй асабістай драматургіяй. Музыка, якую стварае калектыў, насычаецца дзеяннем, подыхам сучаснасці і ўвасабляе сапраўднае жыццё, якое адбываецца тут, зараз, на вашых вачах. Беларускія, рускія і польскія песні, як маленькія эпізоды адной вялізнай п’есы, разгортваюць драматургічную стужку канцэрту.
Цымбалы, акардэон, кахон, акарыны, варган, казу і шмат іншых інструментаў ствараюць дзівосныя гукавыя карціны, якія заміраюць каляровымі палотнамі пясочных вобразаў мастака Вольгі Радзецкай. Чароўныя малюнкі з’яўляцца не толькі шыкоўнымі дэкарацыямі, што адлюстроўваюць месца дзеяння нашай з вамі гісторыі, але і адыгрываюць ролю сапраўднай дзеючай асобы…
Праект Юліаны Шырма адчыняе дзверы ў гукавы свет фальклору, які праз пясочныя вобразы становіцца явай.
Завітайце 17 сакавіка ў канцэртную залю “Верхні горад”. І, можа, ў адной з песень-карцін вы пазнаеце сябе.
Чакаем Вас!
Ждем Вас!
Czekamy na Was!
Кошт квітка: 6.00-14.00 бел.руб.
Касса: +375 17 327 39 44
Інфалінія: +375 17 327 35 84.