Haina


23 лістапада мінская каманда HAINA выступіць з сольнай праграмай у TNT Rock Club. Індывідуальнасць і творчыя метамарфозы - кожны канцэрт трыа асаблівы і новы па-свойму.

Haina


HAINA – мінская каманда, выконвае эксперыментальны рок у незвычайным інструментальным увасабленні. Глыбокі баян, пранізлівая скрыпка, насычаныя барабаны разам з мяккім вакалам ствараюць на сцэне непаўторны саўнд, напоўнены драйвам і надрыўнай кінематаграфічнай экспрэсіяй. Складаныя аранжыроўкі, меланхалічныя тэксты, рэзкая змена настрояў – тое, што вылучае гурт.


HAINA упершыню заявіла пра сябе напачатку 2014 года выхадам EP "Мішэні". За час існавання каманда паўдзельнічала ў разнастайных тэлевізійных і радыёпраектах, адыграла шэраг паспяховых канцэртаў на розных мінскіх пляцоўках, атрымала прэмію за лепшы дэбют 2014 на прэміі "Даём рады" і ў снежні 2015 выдала альбом "Прыцягненне". Увесну 2017 гурт прэзентаваў максі-сінгл “Токам”.

Склад трыа застаецца нязменным:
Кацярына Кузьміна - скрыпка
Ілья Паплёўка - вакал, баян
Аляксандр Кузьмін – барабаны

Пачатак 20:00.

Уваход вольны.

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется