Дрымон


6 лютага 2018, у пятніцу олдбойзбэнд "Дрымон" запрашае ўсіх на чарговую порцыю слёзаў, крыкаў, абдымкаў, шалёных танцаў за сталом і чароўных гісторый пра няўдалае каханне.

Дрымон


 І гэта толькі невялікая частка будучай праграмы! Сярод іншага, вас чакаюць акрабатычныя рухі рукамі, моцна заплюшчаныя вочы ды шлёпанне ботамі ў такт кавамашыны. Некалькі хвілінаў імпрэзы мы абяцаем прысвяціць кітайскаму Новаму году!

Мы захапляемся ўсімі, хто яшчэ можа "гуляць дык гуляць!", мы разумеем усіх, хто падтарможвае і лічць гэта нармальным..! Кітайскі Новы год для нас не прычына, а сапраўднае свята!) Таму чакаем вас у вашым улюбёным "Графіці" і не забывайцеся на насоўкі! 

Старыя і новыя песні ў двухгадзіннай праграме, якая скончыцца звонам куфляў, келіхаў, чарак і абуранымі размовамі пра сучаснае пакаленне!

дзверы у 19:00
канцэрт у 20:00
квіткі папярэдне:
танцпол 8р / месца за столікам 10р.
у дзень канцэрта + 5р.
квіткі анлайн: на сайте клюба

16.02 e 19:00 клуб "Графіці", зав. Калініна, 16 
Інфалінія  33|29|25 638 4444, 18+

Поделись с друзьями:


Раздел заполняется